Мастацкi конкурс для дзяцей па матывах казак Х.К. Андэрсена
Новы мастацкi конкурс для школьнiкаў “Выразанкi” – гэта магчымасць вярнуцца ў казачны сусвет дацкага пiсьменнiка Ханса Крысцiяна Андэрсена i па-новаму асэнсаваць даўно вядомыя творы. I, канешне, укацiць у лета на новым ровары!
Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х.К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215 гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як “Снежная каралева”, “Русалачка”, “Новае адзенне караля” i многiя iншыя натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў – у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснея, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.
Мэта гэтага конкурсу – пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х.К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.
Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7 – 15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х.К. Андэрсена. Гэта можа быць малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка – любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя – гэта адзiнае абмежаванне!
Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 9 чэрвеня 2020 года.
Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у двух узроставых катэгорыях (7 – 11 гадоў i 12 – 15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.
Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар – Kildemoes!
АБВЕШЧАНЫ ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСУ “ВЫРАЗАНКІ”
Нам вельмі прыемна абвесціць, што пасля доўгіх абмеркаванняў, журы выбрала пераможцу з 302 цудоўных творчых работ, заяўленых на конкурс па матывах казак Х.К. Андэрсена.
Пераможца і ўладальніца новага ровара:
Пераможца і ўладальнік новага ровара:
Кастусь, 8 гадоў, “Падводнае царства”
Маргарыта, 12 гадоў, “Встреча с прохожим” (“Девочка со спичками”) (Meeting with a passerby: Girl with matches)
Нашы самыя шчырыя віншаванні!
У склад журы ўваходзяць беларускiя i дацкiя мастакi, iлюстратары i iншыя эксперты:
– Генадзь Мацур. Мастак, кнiжны дызайнер (Беларусь).
– Юлiя Рудзiцкая. Мастачка, рэжысёрка, анiматарка (Беларусь).
– Кацярына Дубовiк. Мастачка, iлюстратарка (Беларусь).
– Mormor. Мастак (Данiя).
– Сiмон Дреўсен Холмбер. Дырэктар Iнстытута дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве.
– Алена Макоўская. Каардынатарка грамадскай культурнiцкай кампанii “Будзьма беларусамi!”.
– Багуслава Саханьска. Дырэктарка Iнстытута дацкай культуры ў Польшчы.
Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку: https://ej.uz/KOHKYPC, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.
Даведацца больш пра Правiлы i ўмовы конкурсу можна тут: https://ej.uz/BLR_terms
Конкурс арганiзаваны Iнстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй “Будзьма беларусамi!”.
Кантактная iнфармацыя – Дар’я Гога, dashagoga@gmail.com.